У гэты святочны дзень 22 мая 2021 года традыцыйна на шлюзе Дамброўка на Аўгустоўскім канале адбудзецца ўрачыстае адкрыцце турыстычнага сезона і рэгіянальны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”.
На цэнтральнай пляцоўцы, што завецца “Прывітальнай”, а 13.00 адбудзецца адкрыццё свята і канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Гродзенскага раёна.
На свяце будуць разгорнутыя некалькі пляцовак, гаспадары якіх гасцінна прапанаюць усім жадаючым розныя забавы, ігрышчы, імправізаваныя відовішчы. Госці ад самага пачатку свята, з першымі мелодыямі народнай музыкі і спевамі пераўтворацца не толькі ў вандроўнікаў па старонках мінулага, але і непасрэдна прымуць удзел у яскравых, самабытных, цікавых дзеях.
Пляцоўка “Аўгустоўскі кірмаш” аб’яднае майстроў і аматараў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва. Тут будзе размешчана выстава вырабаў і твораў майстроў аддзела этнаграфіі і фальклора і выстава-продаж сапраўдных шэдэўраў народных і рамёстваў.
Адбудзецца і “Аўгустоўскі турнір па сілавому экстрыму», дзе пройдуць вясковыя спаборніцтвы, забегі з бабуліным ухватам, майстар-клас па распілоўванні бервяна ручной пілой «Дружба » і іншыя.
На пляцоўцы “Бабуліна хата” адбудзецца сапраўдны вясковы канцэрт, дзе госці свята маюць магчымасць патанчыць пад гармонік. Чакаем на танцы пад гармонік усіх, хто ўмее танчыць, крыху ўмее танчыць і зусім не ўмее танчыць;
Гульнёвыя праграмы, конкурсы і атракцыёны на KIDSпляцоўцы падараць радасць дзецям і дарослым. Тут гледачы не толькі пазнаёмяцца з традыцыйнымі народнымі гульнямі і забавамі, але і змогуць прыняць у іх удзел. Калі перамагчы ў гульнях і конкурсах свята, то можна зарабіць сімвалічныя грошы, за якія удзельнікі свята маюць магчымасць набыць у чайнай гасцёўне “Ласавальня з духмянымі напоямі” сувеніры і падарункі і “испить” духмяны напой старадаўнімі спосабамі: «вприглядку», «вдогонку» і «вприкуску».
Упершыню будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка “Пабудуем разам Аўгустоўскі канал”: будзем маляваць, фарбаваць, усталёўваць шлюзы, канструіраваць лодкі, байдаркі і іншыя элементы, звязаныя з помнікам архітэктуры; музей пад адкрытым небам “Падарожжа ў сельскі быт”, інтэрактыўная праграма “Старыя рэчы з гісторыяй”.
Акрамя гэтага падчас свята, з 13.00 да 17.00, будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі, адбудзецца велаквэст “У пошуках цуда на Аўгустоўскім канале”, а гуляючы па бібліятэчнаму бульвару “ЛІБ-МОБ ”Чытаю я! Чытаем мы! Чытаюць усе!” вы зможаце пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, пачытаць класіку і паудзельнічаць у вершачэленджэ…
За дададковую плату таксама можна будзе зрабіць рознакаляровы аквагрым, пазабаўляцца на атракцыёнах.
Будзе горача, атмасферна, па-народнаму і з густам!
«Перспектива»