Урачыстае адкрыццё свята “Бераст-Фэст. Купальская ноч запрашае!” адбылося 6 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка. Год назад фестываль мясцовай культуры “Бераст-Фэст” упершыню гасцінна сустрэў усіх жадаючых з розных куточкаў нашай краіны. І вось сёння ён зноў сардэчна запрасіў гасцей у Вялікую Бераставіцу, каб разам адзначыць свята Купалля.
Сабраўшыхся на адкрыццё свята шчыра прывіталі Бераст і Тавіца, Вяльможа са світай уручылі сімвалічны Указ аб святкаванні “Бераст-Фэсту” старшыні Бераставіцкага райвыканкама Антону Кулісевічу, а “купальнікі” ў нацыянальных уборах і купальскіх вянках запрасілі ўсіх далучацца да святкавання і абавязкова знайсці сваю папараць-кветку.
На працягу дня ўдзельнікаў свята чакаў яшчэ “Зёлкавы фэст”, тэатралізаваная купальская дзея “На Купалу Сонца грае, усіх на свята запрашае!” з удзелам выканаўцаў і творчых калектываў Бераставіцкага раёна, святочны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў Вольгі Плотнікавай, групы “ByCity”, цыганскага калектыву “Алюр” (г. Мінск, Беларусь), а таксама зоркі расійскага шансона Кацярыны Галіцынай.
Вечарам арганізатары “Бераст-Фэсту” падрыхтавалі на беразе возера разнастайныя прыгоды і выпрабаванні, гаданні на вянках і сапраўднае купальскае вогнішча. А роўна ў поўнач, калі зацвітае чароўная папараць-кветка, “Бераст-Фэст” расквецілася над возерам сапраўдная феерычная дзея.
Па матэрыялах “Бераставіцкай газеты”: Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і Сяргея Хілюты
Відэа Віктара Фрыдэля.
Расшыраны варыянт артыкулу, а таксама больш фота і відэа на афіцыйным сайце выдання (перайсці)