У аграгарадку Драпава Слонімскага раёна 10 чэрвеня прайшоў Дзень рыбака. Гасцей свята чакала тэатралізаванае прадстаўленне “Рыбалка – гэта клёва”, шмат песень, скокаў і, вядома, юшка са свежай рыбы.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася Галіна Васільеўна Данільчык, начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама.
Герой старажытнарымскай міфалогіі, бог мораў Няптун, які з’явіўся на свяце, пасвяціў удзельнікаў спаборніцтваў у рыбаловы і пажадаў “ні хваста ні лускі”. Асаблівае месца на мерапрыемстве занялі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, удзел у якіх прынялі 40 рыбакоў.
Пераможцаў вызначалі па вазе ўлову. Для юных удзельнікаў свята быў арганізаваны конкурс русалак “Моднае лета – 2018”. Юныя прыгажуні дэфілявалі перад журы і пакаралі сэрцы прысутных.