Беларусь – Радзіма мая! Гэтыя словы гучалі на розных мовах трэцяга ліпеня ў Лідзе. Фестываль “Суквецце сяброўства” – традыцыйнае і значнае мерапрыемства для горада. У трынаццаты раз сабраліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, каб павіншаваць Лідзян са святам.
Віншаванні гучалі на роднай мове прадстаўнікоў суполак, а гэта: Лідскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў “Рута”, Лідскі раённы аддзел грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”, Лідская раённая арганізацыя “Трэмбіта” Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Ата-мекен”, рэгіянальнае мемарыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне, народны ансамбль польскай песні “Крэсавяцы”.
Не абышлося без смачных пачастункаў. Усе наведвальнікі святочнай імпрэзы мелі магчымасць адведаць нацыянальныя стравы. Яркіх фарбаў мерапрыемству дадаў непаўторны канцэрт. Са сцэны гучалі меладычныя песні, прыгожая музыка. Творчыя і аматарскія калектывы паказалі, з якой адданасцю і павагай яны ставяцца да сваёй культуры, продкаў і малой радзімы.