ХХVIII Міжнародны фестываль песні і музыкі “Днепровские голоса в Дубровно»

25-26 чэрвеня 2022 года ў г. Дуброўна Віцебскай вобласці адбыўся ХХVIII Міжнародны фестываль песні і музыкі “Днепровские голоса в Дубровно», асноўнай ідэяй якого з’яўляецца яднанне славянскіх народаў, дружба суседніх краін, зберажэнне самабытнай нацыянальнай культуры. У рамках фестываля была арганізавана выстаўка-конкурс лялек у нацыянальных касцюмах “Дубравушка”, створаных народнымі майстрамі з выкарыстаннем розных матэрыялаў. Ад Гродзенскай вобласці ўдзел у выстаўцы бралі майстры Свіслацкага і Воранаўскага раёнаў.

Першае месца ў намінацыі “Компазиционный замысел, гармоничность художественного образа” журы прысудзіла Мелько Галіне Віктараўне, майстру народных і мастацкіх рамёстваў ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Віншуем пераможцу!