ЛЕПШЫЯ СЯЛЯНКІ – НА ЛІДЧЫНЕ!

Асноўны мужчынскі веснавы клопат — любавацца жанчынамі. У аграгарадку Гуды Лідскага раёна, напрыклад, выбіралі Спадарыню Сялянку. Гэты раённы конкурс па ўшанаванні працаўніц аграпрамысловага комплексу стаў на Лідчыне традыцыйным. А ладзіўся ён сёлета ў Гудскім цэнтры творчасці і вольнага часу. Удзельнічала шэсць жанчын. Усе — працавітыя, усе — прыгажуні. Таму кожная стала пераможцай і атрымала грашовы сертыфікат раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Справядліва!