19 кастрычніка ў аддзеле па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аг. Дзярэчын Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум майстроў-метадыстаў, спецыялістаў РЦКНТ, майстроў народнай творчасці “Мастацтва агню і гліны”.
Удзел у семінары прынялі майстры-метадысты, спецыялісты ў галіне керамікі з розных куткоў і рэгіёнаў Гродзенскай вобласці. Выступоўцы на семінары не толькі дэманстравалі свае калекцыі керамічных вырабаў, але і давалі майстар-класы па ганчарнаму рамяству і дробнай пластыке. Сакрэтамі свайго майстэрства падзяліліся керамісты: Святлана Дудзінская – майстар народных промыслаў і рамёстваў Роскага аддзялення ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў” і Рамаусаў Аляксей – майстар-кераміст з г.п. Рось Ваўкавыскага раёна; Вера Генюш – кіраўнік творчага аб’яднання па інтарэсах “Пластыка малых форм”, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Гродна” і Святлана Круглаполава – кіраўнік узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна”, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г. Гродна” і інш.
У рамках семінара адкрылася экспазіцыя дымленай керамікі “Цуды з керамікі”, асновай якой сталі вырабы мясцовага ганчара Сяргея Худзяева. Падчас адкрыцця выстаўкі майстар дзяліўся сакрэтамі ганчарнага рамяства і абпалу керамічных вырабаў.