ХІI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет” прайшоў 29 мая ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту.
У гэтым годзе дэлегацыю Гродзенскай вобласці прадставілі вядучыя майстры народнай творчасці з Астравецкага, Бераставіцкага, Лідскага, Навагрудскага, Слонімскага раёнаў і г.Гродна. Умельцы Гродзеншчыны прывезлі калекцыі традыцыйных вырабаў, выкананых у самых розных тэхніках: саломапляценне, аплікацыя саломкай, ткацтва, пляценне паясоў, выцінанка, вышыўка, кераміка і інш.
Наведвалькі пляцоўкі Гродзенскай вобласці маглі не толькі набыць унікальныя сувеніры, але і прыняць удзел у майстар-класах ад носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падчас свята выступілі творчыя калектывы з Гродзеншчыны – народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” і ўзорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”.
Віншуем пераможцаў!
Дыплом І ступені – аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;
Дыплом І ступені – народны клуб майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;
Дыплом І ступені – майстар па выцінанцы-выбіванцы Наталля Клімко з Навагрудскага раёна;
Дыплом ІІ ступені – майстар па ткацтве Валянціна Сільвановіч з Лідскага раёна;
Дыплом ІІ ступені – майстар па выцінанцы Дар’я Юрчык з Лідскага раёна;
Дыплом ІІІ ступені – майстар па саломапляценні Тамара Касьян з Бераставіцкага раёна;
Дыплом ІІІ ступені – майстар па вышыўцы Анастасія Касьян з Бераставіцкага раёна;
Дыплом ІІІ ступені – майстар па саломапляценні Алена Малышэва з Астравецкага раёна.