Майстры Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адрадзілі сялянскі жаночы касцюм пачатку ХХ ст.

Сучасныя майстры Лідскага аддзела рамёстваў аднавілі ў ткацтве і пашыве адзення традыцыйны сялянскі жаночы касцюм пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Лідскага раёна. Дэманстрацыя рэплік адбылася ў вясковым асяроддзі, а характэрныя зімовыя ўмовы адпавядалі тагачасным. Над стварэннем касцюмаў працавала творчая група з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: метадыст па народным касцюме Ірына Дыдышка, майстры па ткацтве Валянціна Сільвановіч, Марыя Шылкоўская, Яўген Маркевіч, майстар па пашыве адзення Марына Андрушкевіч.