Мора пазітыўных эмоцый! Дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак наведалі казачную сядзібу ў Залейках па запрашэнні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”

Штогадовая традыцыйная навагодняя акцыя “Белая Русь – дзецям” прайшла на Іўеўшчыне ў зімовай сядзібе Дзеда Зімніка, размешчанай у в. Зайлейкі Іўеўскага сельсавета. Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Лідзія Вайцехаўна Носуль,  дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх з’яўляюцца членамі аб’яднання, мелі магчымасць правесці суботні дзень разам з бацькамі ў чароўным лесе з казачнымі персанажамі, паглядзець цікавае прадстаўленне, павадзіць традыцыйныя карагоды  ля навагодняй яліны, а таксама назапасіць добрыя эмоцыі перад пачаткам самай доўгай школьнай чвэрці. Вядома, не абыйшлося без папулярных цяпер фота на памяць с казачнымі героямі  і сэлфі з Дзядулем Марозам і Снягурачкай.

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/9546-mora-pazity-nykh-emotsyj-dvatstsat-khlopchyka-i-dzya-chynak-navedali-kazachnuyu-syadzibu-zalejkakh-pa-zaprashenni-rajonnaj-arganizatsyi-rga-belaya-rus.html