Не лыкам шытыя аказаліся Гарадзенскія гумарысты ў Аўцюках

Фестываль народнага гумару “Аўцюкі-2019” прайшоў 13-14 верасня ў знакамітых палескіх вёсках Малыя, Вялікія Аўцюкі і  ў г.Калінкавічы, што на Гомельшчыне. У дзевяты раз у тых мясцінах не сціхалі з раніцы да ночы жартаўлівыя байкі, прыпеўкі і анекдоты, мініяцюры, што прывезлі з усіх абласцей нашай краіны вясёлыя артысты.

Конкурсныя праграмы цешылі слых і  вока жанравай разнастайнасцю, “незаезджанымі” жартамі, трапнымі экспромтамі.

Прынёманне на свяце гумару прадстаўляў народны фальклорны гурт “Жывіца” філіяла Квасоўскі цэнтр культуры Гродзенскага   раёна (дырэктар – Дзяніс  Балабуеў). Гродзенская каманда была на вышыні і засталася задаволенай: гумарысты кожнай намінацыі вярнуліся са свята з дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і новымі прыпеўкамі.

Сталi пераможцамi i атрымалi дыпломы II ступенi ў намiныцыях:“Гумарыстычны танец” – Маркевіч Надзея, Мармыш Яўген; “Прыпеўкі” – Святлана Чудзілоўская і Людміла Касянчук; “Конкурс прыгажосці (вясковай прастаты); Міс Аўцюкі-2019” – Яўген Мармыш і Святлана Чудзілоўская; “Тэатр мініяцюр” – Дзяніс Балабуеў, Надзея Маркевіч, Людміла Касянчук;“Анекдоты” – Дзяніс Балабуеў;“Прывітанне”,”Жартоўная песня” – дыплом народны фальклорны гурт  “Жывіца” філіяла Квасоўскі Цэнтр культуры ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.

І  ўсё гэта прадстаўленне ладзілася на шыкоўным музычным фоне, які ствараў народны фальклорны гурт “Жывіца” філіяла Квасоўскі цэнтр культуры. Вечарам на галоўнай сцэне г.Калінкавічы ладзіўся вялікі гала-канцэрт з удзелам пераможцаў фестывалю і прафесійных майстроў эстрады.