Работа па стварэнні габелена, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі, працягваецца ў Прынёманні. Так, гродзенскія майстрыхі, якія працуюць у традыцыях пераборнага ткацтва, завяршаюць перадапошні этап яго падрыхтоўкі. На гэтую работу ім спатрэбіўся амаль месяц, а яшчэ каля сотні метраў нітак. Наша здымачная група пабывалі ў майстэрні ўнікальных ткачых.