Раёны злёт перадавiкоў народнай гаспадаркi “Гонар i пашана на працы” прайшоў у Карэлiчах

23 лютага ў 15:00 у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі “Гонар і  пашана па працы”.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Леанідавіч Шайбак узнагародзіў лепшых работнікаў Карэліччыны.

Другая частка свята была прысвечана  Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды былі выказаны словы ўдзячнасці ўсім абаронцам нашай краіны: як героям мінулых гадоў, так і салдатам, афіцэрам сучаснай беларускай арміі.

Творчы калектыў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтаваў святочную праграму, якая падарыла сапраўдны святочны настрой усім гасцям свята.

Фотаматэрыялы з сайта газеты «Гродзенская праўда»