Рэгіянальнае свята “Кліча ў госці Налібоцкая пушча” прайшло ў в. Бакшты Іўеўскага раёна

Налібоцкая пушча – адзін з самых вялікіх лясных масіваў у Беларусі. Побач з гэтымі старажытнымі лясамі, на берагах ракі Беразіны, што вабіць сваёй прыгажосцю, размешчаны вёсачкі і хутары Бакштаўскага сельсавета. Стала добрай традыцыяй штогод у ліпені праводзіць у в. Бакшты рэгіянальнае свята “Кліча ў госці Налібоцкая пушча”, прысвечанае гэтым непаўторным мясцінам і працалюбівым жыхарам рэгіену.

Сёлета свята адбылося 22 ліпеня. Распачалося свята музычна-харэаграфічнай кампазіцыяй “Сёння ў нашай хаце свята” і частаваннем духмяным караваем. Са шчырымі словамі прывітання да землякоў звярнуўся старшыня Бакштаўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Уладзіміравіч Буляк. На свяце гучалі песні, вершы і шчырыя словы пра малую радзіму, пра яе працалюбівых жыхароў, якія ўмеюць выдатна сябе праявіць і на сваіх працоўных месцах, і на ўласных падворках. Мясцовыя жыхары па-масйстэрску ўпрыгожылі двары зелянінай дрэў, стракатасцю кветнікаў, зрабіўшы родны край яшчэ больш маляўнічым, прывабным і ўтульным.

Шчырыя словы пашаны і падзякі былі выказаны  добрасумленным людзям, якія працуюць або працавалі раней у сельскай гаспадарцы, Расолішскім і Бакштаўскім лясніцтвах, Бакштаўскім лесанарыхтоўчым участку філіяла ААТ “Мастоўдрэў”, сацыяльным работнікам, работнікам медыцыны, пажарнай службы, настаўнікам школы, выхавателям дзіцячага сада. Добрыя словы павагі пачулі  шматдзетныя маці, пажылыя людзі. Асаблівай пашаны і сардэчных пажаданняў моцнага здароўя ўдастоіліся  доўгажыхары: старэйшая жыхарка Надзея Федараўна Арыка, якая сёлета адзначае свой 98-ы дзень нараджэння, Марыя Аўгусцінаўна Касцян (спаўняецца 97 гадоў), Ірына Еўдакіеўна Аўдзевіч і Софья Мікалаеўна Шышкова (спаўняецца па 92 гады), Вольга Іванаўна Дзіковіч (90 гадоў).

Жыццё тут не стаіць на месцы, Бакштаўскі рэгіен развіваецца. Тут ствараюцца сем’і, нараджаюцца і падрастаюць дзеці. Менавіта ім давядзецца быць прадаўжальнікамі працоўных і сямейных традыцый сваіх бацькоў і дзядоў. На свяце віталі самых маленькіх жыхароў вёскі.

Свае таленты дарылі прысутным удзельнікі калектываў аматарскай творчасці в. Бакшты. Выступіла мясцовы паэт-песеннік Надзея Іванаўна Цвяткова. Падаравала канцэрт сваім землякам салістка Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Вольга Аўдзевіч. Гледачы таксама  шчыра віталі творчыя калектывы і выканаўцаў з аг. Лаздуны1.

На свяце працавалі: выставы вырабаў майстроў народнай творчасці, прадметаў народнага побыту, гульневыя атракцыены, выязны гандаль. Прысутныя маглі пачаставацца смачнай юшкай. Арганізатары свята і яго ўдзельнікі стварылі для жыхароў Бакштаўскага рэгіену вясёлы, цікавы, карысны і змястоўны адпачынак.