Цудоўную нагоду для вяртання ў дзяцінства разам з персанажамі спектакля “Чырвоная шапачка” прадставіў гледачам дзіцячы драматычны гурток “Вясёлка” аг. Любча Навагрудскага раёна.
Здавалася б, усім даўно вядомая казка… Што можа быць новага? Усё тыя ж героі, усё тое ж месца сустрэчы – лес, воўк і бабуля, аднак гісторыя зусім іншая. Чырвоная Шапачка падрасла і вельмі захацела пазбавіцца ад галаўнога ўбора, што даўно ёй надакучыў. Дзяўчынцы прыйшлося прыняць няпростае рашэнне: дабро ці зло? Што ж яна выбера? Інтрыга! А дапамаглі ёй вызначыцца з выбарам воўк і дрывасек, ну і, вядома ж, любімыя гледачы. Спектакль прайшоў на “ўра!”, майстэрства юных артыстаў было па заслугах ацэнена бурнымі апладысментамі.