Вялікдзень з даўніх часоў з’яўляецца самым любімым і радасным святам для дарослых і дзяцей. Аддзел культурна-масавай і асветнай работы аг. Суботнікі Іўеўскага раёна традыцыйна запрашае жыхароў аграгарадка прадоўжыць святкаванне на цікавым мерапрыемстве – “Велікоднае яйка”.
Сёлета мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і, як заўсёды, падаравала гасцям шмат яркіх эмоцый. Усіх уразіла тэатралізаваная кампазіцыя “Вялікі Дзень – Вялікдзень”, велікодны абрад “Валачобнікі”, выстаўка народнай творчасці, святочныя забавы, конкурсы і атракцыёны. Прысутных пачаставалі велікоднымі яйкамі. Добры настрой стварыў канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў аг. Жырмуны Воранаўскага раёна.