Торжественное открытие выставочного зала в Кореличском районе

У Гродзенскай вобласці адбылася вельмі важная і значная падзея!

У  Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці  адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнай залы аддзела рамесніцкай дзейнасці. Сімвалічна, што першай для наведвання стала персанальная выстава вядомага майстра па саломапляценню Веры Салдатавай,  практыка саломапляцення якой занесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Першымі  наведвальнікамі стала кіраўніцтва раёна і вучні ДУА ”Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”.

Загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” Юлія Баярэнка правяла невялікі экскурс па новай экспазіцыі, а Вера Яўгеньеўна запрасіла ўсіх жадаючых наведацца да яе на майстар-класы па саломапляценні.

Віншуем калег з такой значнай падзеяй, а майстрам Карэліччыны жадаем і на далей захоўваць і памнажаць народнае традыцыйнае мастацтва.