У аг. Кальчуны Ашмянскага раёна адзначылі свята капусты

На пляцоўцы ля мясцовага аддзела культуры і вольнага часу ў Кальчунах мінулай нядзеляй было шматлюдна і весела: сюды з усіх бакоў зыходзіліся жыхары аграгарадка на свята капусты. Так-так, менавіта гэтай агародніне ўжо другі год запар прысвячаецца асобнае мерапрыемства.

Цэнтрам свята стала выстаўка, экспанаты якой можна было ацаніць на смак! Мясцовыя жыхары прапанавалі гасцям пачаставацца стравамі з капусты. Кожны мог набыць свежую агародніну на прывабнай міні-ярмарцы. Насычаную забаўляльную праграму ў гэты “капусны” дзень гледачам прапанавалі работнікі культуры. Песні, конкурсы і танцы –усеагульная весялосць захапіла і дарослых, і дзецей!

Па матэрыялах газеты «Ашмянскі веснік»

Больш фота на афіцыйным сайце выдання (перацсці)

Галерея не найдена!