У аг. Ліпнішкі Іўеўскага раёна прайшоў другі этап свята-конкурса “Дзень добры, суседзі!”

25 жніўня ў аг. Ліпнішкі Іўеўскага раёна адбыўся другі этап свята-конкурса “Дзень добры, суседзі!”. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, жыхары з аг. Дайліды прыехалі ў госці з адказным візітам у Ліпнішкі.

Святочная сустрэча адбылася на мосце, суседзі гасцінна віталі адзін аднаго. Сяброўства і добрасуседства замацавалі сімвалічным замком дружбы. Гасцінныя гаспадары падрыхтавалі свае падворкі, напяклі прысмакаў. У час свята з удзелам вяскоўцаў прайшлі канцэртныя праграмы і спартыўныя гульні.