У ім прынялі ўдзел людзі пажылога ўзросту са Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў.
Свята сабрала нераўнадушных, творчых і ініцыятыўных людзей. Сваёй пластыкай здзівілі вопытныя чырлідынгісткі з Лідскага ансамбля “Супербабулі”. Цудоўныя авангардныя нарады прадэманстравалі прыгажуні з Воранаўскага раёна. Артыстызмам і харызмай пакарылі гледачоў госці з Дзятлаўскага раёна. Цудоўнымі песнямі парадаваў шчучынскі хор ветэранаў.
Актыўна працавалі тэматычныя пляцоўкі: “Здаровае жыццё”, “Бабулін куфар” і іншыя. Праходзілі майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, роспісу велікодных яек, прыгатаванню беларускіх страў. З задавальненнем танцавалі ўсе побытавыя танцы: “Падыспань”, “Кракавяк”, “Польку” і іншыя. Папулярнасцю карыстаўся фіта-бар “Травяная аптэка”, які арганізавалі работнікі КСУП «Саўгас «Вялікае Мажэйкава». Майстар-клас па карыстанні інтэрнэт-банкінгам і знаёмства з праграмай “Клопат” прапанавалі прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”.
Свята атрымалася сапраўды яркім і цікавым. Добрыя песні і цудоўныя танцы падаравалі ўсім бадзёры настрой.
Па матэрыялах газет «Гродзенская праўда» і «Дзянніца»