У “акенцах творчасці” – народныя таленты

“Акенцы творчасці” расчынілі самадзейныя артысты Смаргоншчыны.  У раёне праходзіць агляд-конкурс па ўсіх відах мастацкай творчасці.  У мінулую пятніцу, 29 студзеня, свае таленты прадставілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Вішнеўскага Дома культуры. 

У фае клуба пад гукі музыкі і спеваў  мясцовыя артысты сустракалі журы са Смаргоні. У склад журы ўвайшлі начальнік аддзела культуры Таццяна Ражэва, галоўны спецыяліст Марына Клуйша і дырэктар раённага Цэнтра культуры Галіна Крацянок.

IMG_0128.jpg

IMG_0006.jpg

 “З любоўю да роднага краю”, – менавіта так назвалі мясцовыя артысты сваю канцэртную праграму. У гэтых словах няма ні пафасу, ні фальшы. Вішнеўцы сапраўды вельмі любяць свой куточак.

Канцэрт быў багаты на розныя па тэматыцы песні. На розны ўзрост і густ. Выконвалі іх жаночая і дзіцячая вакальныя групы, трыа і сольныя выканаўцы. У складзе жаночай вакальнай групы – работнікі клуба, а таксама мясцовага СВК, школы і бібліятэкі.

IMG_0125.jpg

IMG_0021.jpg

IMG_0036.jpg

IMG_0060.jpg

Сваю “хвіліну славы” атрымалі мясцовыя “зорачкі”  Анастасія Дыро, Ксенія Лобач, Мікіта Яхнавец і Маргарыта Несцер. Гарачымі апладысментамі сустракала публіка Наталлю Сырай.  Жанчына працуе загадчыцай Вішнеўскага паштовага аддзялення, а ў вольны час выступае на сцэне. Святам для душы, як заўсёды, сталі песні ў выкананні Максіма Пашука.

IMG_0113.jpg

IMG_0073.jpg

IMG_0119.jpg

На базе Дома культуры працуюць выязныя класы Жодзішкаўскай школы мастацтваў. 27 вучняў спасцігаюць тут азы музычнага мастацтва. Вучні і настаўнікі ў “Акенцах творчасці” таксама паказалі свае таленты. 

IMG_0030.jpg

IMG_0052.jpg

IMG_0053.jpg

Немагчыма не напісаць колькі слоў і пра загадчыцу Вішнеўскага Дома культуры Альфрэду Дыро, у якой толькі адзін запіс у працоўнай кніжцы, які быў зроблены… 47 гадоў таму. Пра яе запал і адданасць сваёй рабоце можна складаць оды.

IMG_0026.jpg

IMG_0042.jpg

IMG_0143.jpg

IMG_0085.jpg

Напрыканцы імпрэзы начальнік аддзела культуры райвыканкама  Таццяна Ражэва падзякавала самадзейным артыстам за канцэрт. Дала высокую ацэнку работам, якія прадстаўлены на выставе народнай творчасці ў фае клуба.   

«Светлы шлях»

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.