Урачыстае адкрыццё мастэрні па ткацтве прайшло ў Лідзе

Адкрыццё сучаснай ткацкай майстэрні ў Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры – новы віток у развіцці традыцыйнага беларускага рамяства. Умелымі рукамі майстроў ужо створаны народныя традыцыйныя строі Гродзенскага рэгіёну і Лідскага раёна, прадэманстраваны першыя вынікі плённай працы ў рэканструкцыі традыцыйнага народнага касцюма Панямоння першай паловы ХХ стагоддзя. Набытыя абсталяванне, станкі і матэрыялы для ткацтва і шыцця дадуць выдатную магчымасць знаёміць і навучаць майстэрству ўсіх жадаючых, вырабляць традыцыйную беларускую вопратку і хатні тэкстыль, далучаць да народных вытокаў дзяцей і моладзь.