У Лідзе пачаліся абласныя семінары для спецыялістаў клубных устаноў

У ДУ “Палац культуры горада Ліды” пачаліся абласныя семінары па тэме: “Аматарскія аб’яднанні як форма развіцця сацыяльнай актыўнасці і арганізацыі вольнага часу людзей сталага ўзросту. Новыя напрамкі развіцця аматарскага руху. Традыцыйныя і сучасныя тэхналогіі культурна-дасугавай дзейнасці. Асаблівасці і формы арганізацыі дасуга дзяцей і падлеткаў”.

На іх закрануцца пытанні асаблівасцей і спецыфікі арганізацыі работы аматарскіх аб’яднанняў для рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва, будуць разглядацца плаблемы і перспектывы развіцця аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах, тэатраў гульні ў клубных установах Гродзенскай вобласці і інш.