Некалі з надыходам Піліпаўскага посту дзяўчаты і хлопцы ладзілі вячоркі, на якіх спявалі песні, пралі кудзелю, гатавалі пачастункі. Песні спявалі лірычныя, духоўныя, не танцавалі, на гармоніку не гралі да самых Каляд. Пост ёсць пост.
У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці аднавілі традыцыю і правялі анімацыйную праграму «Піліпаўскія вечары» ў рамках праекта «Кола часу». Удзельнікі фальклорнага гурта «Талер» разам з гледачамі здзейснілі ўяўнае падарожжа ў мінулае і адзначылі пачатак Пiлiпаўскага посту.