У руках Вольгі Куліковай ажывае шкло

Мастацтва – дзіўны свет, які прыцягвае сваёй таямнічасцю і незвычайнасцю. А мастак – чалавек з тонкім бачаннем жыццёвых з’яў.

Вельмі тонка адчувае гэты свет майстар народных промыслаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вольга Кулікова. Яе карціны, малюнкі, дэкаратыўныя ўпрыгожанні здзіўляюць многіх. Не пакідаюць нікога раўнадушнымі і шкляныя вырабы, распісаныя дзяўчынай. Любы выраб пад яе пэндзлем становіцца казачным і незвычайным.

Вольга родам з горада Прыпяць. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС яе сям’я пераехала ў Беларусь. Даўняе захапленне мастацтвам прывяло дзяўчыну ў Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-мастацкі каледж – там нарадзіўся мастак роспісу па дрэве.

Маладая, энергічная, Вольга Кулікова поўнасцю аддавала сілы і час любімаму занятку. У 2010 годзе яна захапілася роспісам шкла і ўвесь вольны час прысвяціла гэтаму. Воляй лёсу таленавіты майстар трапіла на Астравеччыну і амаль год працуе ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Старанная, творчая, таленавітая – так характарызуюць Вольгу Іванаўну калегі. Можна бясконца назіраць за яе працай: на вачах адбываецца сапраўдны цуд – звычайны шкляны выраб набывае душу, пачынае іграць новымі фарбамі.

sRy4CPjW4zs.jpg

-YX3xLZ3NDs.jpg

BBBSyGlAZsw.jpg

nVprXbyvn24.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.