“Уладара сяла” выбралі ў Ашмянскім раёне

Раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар сяла – 2018” прайшоў у аг. Навасёлкі. За тытул “уладара” змагаліся тры сям’і: Івана і Ірыны Сінкевіч з вёскі Будзёнаўка Кальчунскага сельсавета, Сяргея і Анастасіі Астроўскіх з Каменналогскага сельсавета, Андрэя і Гражыны Палубінскіх з аг. Навасёлкі.

Іх чакала разнастайная насычаная конкурсная праграма: візітоўка “Давайце пазнаёмімся”, “Дрывасек”, “Запражы каня”, “Сельская спартыўная эстафета”, “Сямейныя таленты”.

У ходзе спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцай стала сям’я Палубінскіх з Навасёлак. Дыпломы Ашмянскага райвыканкама атрымалі сем’і Сінкевіч і Астроўскіх. Цяпер раённых чэмпіёнаў “Уладара сяла” чакае ўдзел у абласным этапе конкурсу.

Больш фота на сайце выдання «Ашмянскі веснік» (перайсці)