Дровы пілавалі, каня запрагалі – гэтак у Падольцах пад пырскамі дажджу валадароў сяла вызначалі.
Летась традыцыйнаму правядзенню раённага этапу сельскагаспадарчага конкурсу перашкодзіў каронавірус, а селёта сапсаваць свята вырашыла надвор’е – не паспела мерапрыемства пачацца, як сыпануў шчодры дождж.
Ды толькі сапраўдныя валадары сяла прывыклі да такіх капрызаў прыроды – конкурс прайшоў як мае быць. А ўдзельнічала ў ім тры сям’і: Анатоль Валадзько і Вераніка Трубкіна, Артур і Аксана Высоцкія з дзецьмі Дзмітрыем, Дзянісам і Дар’яй, Дзмітрый і Ганна Будай з дачкой Міланай. Спачатку яны крэатыўна расказалі пра сябе ў візітцы, а затым ад слоў перайшлі да справы: пілавалі, секлі і складвалі дровы, запрагалі і распрагалі каня, пераносілі яйкі і чыгунок падчас сельскагаспадарчай эстафеты.
Пераможцам у выніку стала сям’я Будай, на другім месцы Высоцкія, на трэцім – Валадзько-Трубкіна.
Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў адным з нумароў “АП”.
«Астравейкая праўда»