Фальклорнае свята «Па ручнiку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзiму» адзначылі ў аг. Ваверка Лідскага раёна

Жыхары аграгарадка Ваверка, што на Лідчыне, у чарговы раз сабраліся на ўнікальным брэндавым мерапрыемстве. Носьбіты традыцыйнага рамяства Тэрэза Ясюкайціс і Марыя Танкевіч правялі пазнавальны экскурс у гісторыю ручніка. На выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва госці свята пазнаёміліся з работамі таленавітых ткачоў Лідчыны. Наведвальнікі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па ткацтве, тэматычных гульнях і конкурсах. У гэты дзень святочны настрой стваралі лепшыя калектывы аматарскай творчасці раёна. Завяршылася свята побытавымі танцамі пад гармонік.