ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ ЎЗОРНЫХ ТЭАТРАЛЬНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ “СЛОНІМСКІЯ ЦУДАДЗЕЙСТВЫ”

З 1996 года раз у два гады ў Гродзенскай вобласці праходзіць абласны фестываль узорных тэатральных калектываў.

Абласны фестываль узорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” праходзіць з 2000 года. Фестываль праводзіцца ў гэтым горадзе невыпадкова. Тэатральныя традыцыі былі закладзены на слонімскай зямлі яшчэ ў XVIII стагоддзі.

22-23 красавіка 2023 года ў фестывалі прынялі удзел 12 дзіцячых тэатральных калектываў Гродзенскай вобласці.

Юныя артысты прапанавалі жыхарам і гасцям Слоніма вясёлыя, сумныя і смешныя спектаклі. Непасрэднасць выканання, шчырасць і захопленасць маленькіх узыходзячых зорачак — усё гэта, несумненна, знайшло водгук у сэрцах удзячных гледачоў. Кампетэнтнае журы на чале з загадчыкам кафедры рэжысуры, дацэнтам тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старшынёй экспертнай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Катавіцкім Віталіем Уладзіміравічам вызначыла і ўзнагародзіла лепшых:

  • І месца — узорны тэатральны калектыў “Балаганчык” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі  Дом культуры”, мастацкі кіраўнік — Клімчук Кацярына Міхайлаўна
  • ІІ месца — узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо” аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці” ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Лукіна Наталля Аляксандраўна
  • ІІІ месца — узорны тэатр-студыя “Муза” ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты”, мастацкі кіраўнік – Майсеенка Вольга Васільеўна
  • ІІІ месца — узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, мастацкі кіраўнік – Яновіч Іна Уладзіміраўна
  • ІІІ месца — узорны тэатральны калектыў ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”, мастацкі кіраўнік – Афоніна Наталля Алегаўна
  • “За ўдалае ўвасабленне нацыянальных традыцый” узорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, мастацкі кіраўнік – Яновіч Іна Уладзіміраўна
  • “За ўдалае ўвасабленне тэмы вайны” — дзіцячы тэатральны гурток Раціцкага цэнтра культуры філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, мастацкі кіраўнік – Ігнатовіч Анжаліка Юр’еўна
  • “За ўдалае ўвасабленне паэтычнага твору” — узорная музычна-драматычная тэатральная студыя “Бубенчики” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”, мастацкі кіраўнік – Авасількі Вольга Васільеўна
  • “За лепшую жаночую ролю”Семашка Ангеліна — ўдзельніца ўзорнай тэатральнай студыі “Обыкновенное чудо” аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці” ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
  • “За лепшую мужчынскую ролю”Майсеенка Вольга — ўдзельніца ўзорнага тэатра-студыі “Муза” ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты”
  • “За яскравае ўвасабленне ролі”Авакаян Аляксей — удзельнік узорнага тэатральнага калектыву “Балаганчык” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”
  • “За яскравае ўвасабленне ролі”Якаўцэвіч Дзяніс — удзельнік узорнага тэатральнага калектыву “Балаганчык” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”
  • “За ўдзел і выступленне на высокім мастацкім узроўні” — узорны франкамоўны тэатр “Люм’ер” ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна”, мастацкі кіраўнік — Антропава Святлана Віктараўна
  • “За ўдзел і выступленне на высокім мастацкім узроўні” — узорны тэатр “Какос” ДУ “Палац культуры горада Ліды”, мастацкі кіраўнік – Навіцкая Алена Васільеўна
  • “За ўдзел і выступленне на высокім мастацкім узроўні” — узорны тэатральны калектыў “Искорка” філіяла “Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Сідарэвіч Галіна Іванаўна
  • “За ўдзел і выступленне на высокім мастацкім узроўні” — узорная тэатральная студыя “Мелодыя душы” ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Каско Іван Іванавіч
  • “За ўдзел і выступленне на высокім мастацкім узроўні” — дзіцячы тэатральны калектыў ДУА Слонімская дзіцячая школа мастацтваў”, мастацкі кіраўнік – Сявец Васілій Васільевіч
  • “За ўдзел і выступленне на высокім мастацкім узроўні” — заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”, мастацкі кіраўнік – Сафронава Ганна Уладзіміраўна

«Слонімскія цудадзействы» – гэта сапраўды захапляльны пошук новых сцэнічных форм, арыгінальных жанравых знаходак і наватарскіх рэжысёрскіх рашэнняў!