22 красавіка супрацоўнікі Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра запрасілі сталых людзей на вячоркі “Водгук даўніны”. Сустрэлі жаданых гасцей караваем, які ўручылі жанчынам 80-гадовага ўзросту.
Госці ўспаміналі сваю маладосць, маладосць сваіх бацькоў, расказвалі, што рабілі на вячорках, якім песням, гульням і жартам аддавалі перавагу. Загучалі песні, закружылі ўсіх “Дробная полька” ды “Кракавяк”. Малодшыя ўдзельнікі мерапрыемства разам з людзьмі паважанага ўзросту пабывалі ў цудоўным свеце даўніны.
Галерея не найдена!