Народнаму хору ветэранаў нядаўна споўнілася 45 гадоў. Творчая біяграфія калектыву – багатая. Цяпер ужо цяжка назваць дакладную колькасць яго выступленняў і выкананых песень.
Хор быў створаны ў 1976 годзе на базе ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”. У 1986 – яму прысвоілі ганаровае званне “народны”. Нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Аляксандр Палікарпавіч Лях. Хочацца адзначыць і яго сталых удзельнікаў – Любоў Паўлаўну Шаўцову, Баляслава Юльянавіча Тамашэвіча і Чэслава Уладзіміравіча Тарасава, якія знаходзіліся ля вытокаў узнікнення калектыву.
Хор выступае на розных сцэнічных пляцоўках Беларусі, з’яўляецца пастаянным удзельнікам творчых конкурсаў і фестываляў. Дарэчы, апошні ўдзел у II Міжнародным фестывалі-конкурсе творцасці “Планета зорак” прынёс калектыву вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры. Але, мабыць, самую вялікую папулярнасць, аўтарытэт і прызнанне ўдзельнікі калектыву заслужылі менавіта на малой радзіме – на Смаргоншчыне.