Зэльва адсвяткавала 760-годдзе

У цэнтральным скверы прыцягвала ўвагу фотагалерэя “Алея землякоў”.  З фатаграфічных партрэтаў глядзяць таленавітыя спартсмены і медыкі, журналісты і музыканты, літаратары і дызайнеры… Няма, напэўна, ні адной прафесіі, у якой бы не праславіліся зэльвенцы.

Ганаровае месца ў фотагалерэі займаюць землякі-навукоўцы, а таксама дзеячы культуры.

Зэльвенцы праявілі сябе ў медыцынскай галіне,  – у сферы дызайну.

Шануюць мясцовыя жыхары ўклад у развіццё раёна Уладзіміра Кашуткіна, удастоенага вышэйшай узнагароды Зэльвенскага раёна – звання “Ганаровы грамадзянін”. Сярод знакамітых людзей былы рэдактар газеты “Праца” Міхаіл Кузняцоў.

Чатыры чалавекі – Аляксей Галавач, Вольга Генюш, Клаўдзія Крэчка, Канстанцін Бердніковіч – за самаадданую працу ўдастоены звання “Чалавек года Гродзеншчыны”. Прозвішчы Міхаіла Кулікова і Віктара Будрэвіча занесены ў раённую Кнігу Славы.

На экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі і землякоў-спартсменаў.

Па словах арганізатараў праекта – работнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, фотагалерэя знакамітых землякоў – сведчанне таго, што  зэльвенцы памятаюць гісторыю свайго краю.

– Я бязмежна шчаслівы быць сёння сярод вас, дарагія мае землякі, – адзначыў герой аднаго з фотапартрэтаў паэт-песеннік, ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна Уладзімір Мазго, які прыехаў на свята. – У Зэльвеншчыны багатая гісторыя, шмат слаўных традыцый, таленавітых і працавітых людзей. Якімі б рознымі мы ні былі, як бы не складваліся нашыя лёсы, усіх нас аб’ядноўвае любоў да нашага агульнага дома, клопаты пра яго развіццё. Жадаю нашаму любімаму пасёлку далейшага росквіту, а вам, дарагія зэльвенцы, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.

Перад святам упрыгожылі горад удзельнікі дэкаратыўна-прыкладнога конкурсу “Зэльва-юбілейная”.

Па матэрыялах Зэльвенскай раённай газеты «Праца»