ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

21.05.2026 г.

Тыдзень традыцыйнай культуры ў Гродзенскім раёне

З 24 па 30 мая ў Гродзенскім раёне пройдзе Тыдзень традыцыйнай культуры.

У праграме: інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы па народных рамёствах і побытавых танцах, адкрыццё персанальнай выстаўкі Тэрэзы Марцінкевіч — носьбіта элемента НКС 🥚“Традыцыя роспісу велікодных яек у гп.Сапоцкін», творчая сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь Мар’янам Скрамблевічам🪈 і шмат іншага.
Урачыстае адкрыццё Тыдня адбудзецца 24 мая ў рамках свята ручніка, дзе работнікі культуры правядуць унікальную рэканструкцыю абрадавых этапаў традыцыйнага вяселля. Таксама гасцей чакае фотавыстаўка з сямейных альбомаў “Вяселле ў маёй вёсцы”, выстаўка этнапрадметаў “Арнаменты памяці ў вясельным куфары”, дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг.Адэльск.

Запрашаем вас у Гродзенскі раён — дакрануцца да народнай творчасці, адчуць жывую сувязь пакаленняў і адкрыць для сябе багацце мясцовых звычаяў!