09.06.2026 г.
У межах Абласнога фестывалю традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» на Лідскай пляцоўцы прайшла насычаная сустрэча з майстрамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».
Валянціна Сільвановіч і Марыя Шылкоўская расказалі і паказалі:
• сакрэты ткацтва белаўзорыстых ручнікоў;
• значэнне і асаблівасці вясельных узораў;
• тэхнікі ўпрыгожвання карункамі.
Гэта была цудоўная магчымасць дакрануцца да народнай спадчыны, убачыць майстэрства і навучацца традыцыям, якія захоўваюць і перадаюць нашы майстры.
Дзякуй усім, хто прыйшоў!
Сачыце за наступнымі падзеямі — яшчэ многа цікавага наперадзе.
Вяртанне да вытокаў


























