Вяртанне да вытокаў: як гучыць сапраўдная беларуская душа!

06.07.2026 г.

3 ліпеня, у святочны дзень Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзятлава стала сапраўдным цэнтрам захавання спрадвечных традыцый. Тут адбылася цудоўная фальклорная праграма «Вяртанне да вытокаў: беларускае вяселле – духоўны код і сімвал еднасці».

Гледачы акунуліся ў атмасферу народнага свята і ўбачылі, як разгортваліся вясельныя падзеі ад пачатку і да канца.
Сватанне – з мудрымі прымаўкамі і хітрымі дагаворамі.
Зборная субота – дзявочы вечар.
Выезд маладога да маладой – поўны хвалявання, песень і чакання.
Выкуп нявесты– вясёлы, дзівосны і спрытны.
Вясельная брама– як прыгожы сімвал пераходу да новага сямейнага жыцця.
Вясельнае застолле– шчодрае, багатае і поўнае шчырых тастаў.
«Пірагі» – даніна павагі да зямлі, працы і продкаў.

Беларускае вяселле – гэта не проста злучэнне двух сэрцаў,а сапраўдны духоўны код нацыі, які яднае пакаленні, вучыць павазе да сям’і і ўмацоўвае нашу адзінасць.