23.03.2026 г.
Вось і падвёў свае вынікі маштабны XXIX абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў! Два дні ў Іўі і Ваўкавыску былі напоўнены неверагоднай энергіяй, шчырымі сэрцамі і велічнай беларускай песняй.
УЗНАГАРОДЫ ДЛЯ КОЖНАГА!
Ніхто не застаўся без увагі! Усе творчыя калектывы, якія прынялі ўдзел у фестывалі, атрымалі заслужаныя памятныя падарункі.
АСАБЛІВЫЯ НАМІНАЦЫІ — ЛЕПШЫМ З ЛЕПШЫХ!
«Лепшы хормайстар» — узнагароду атрымаў народны хор ветыранаў «Памяць» (Слонімскі раён).
«Лепшы выканаўца ваенна-патрыятычнага твора» — пераможцам стаў вакальны ансамбль «Жывіца».(Гродна)
«Лепшы канцэртмайстар» — ганаровае званне атрымаў Шаміль Тайраў (горад Масты).
Мы дзякуем усім удзельнікам за гэтыя незабыўныя дні! Вы — наша натхненне, наш гонар і наш прыклад таго, як трэба кахаць жыццё і сваю Радзіму!
Да новых сустрэч на творчых пляцоўках Гродзеншчыны!





























