ВЯСНА Ў ТРАДЫЦЫЯХ КВІТНЕЮЧАЯ АШМЯНШЧЫНА

11.05.2026 г.

Фотачэлендж аб прыгажосці традыцый, прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Вясна ў беларускай традыцыйнай культуры — гэта не проста змена пары года, а час адраджэння жыцця, які непарыўна звязаны з вобразам жанчыны як захавальніцы ачага, мудрасці і жыццёвай сілы.
Вясна і жанчына зліваюцца ў адзіны вобраз, які сімвалізуе пачатак, любоў і вечнае абнаўленне. Жанчыны Ашмяншчыны — гэта не толькі мудрасць, прыгажосць і грацыя, гэта крыніца натхнення, што з’яўляецца важным фактарам для стварэння моцнай сям’і.

Перадаем эстафету фотачэленджа «Вясна ў традыцыях» сваім суседзям з Іўеўшчыны.