ІЎЕЎСКІ КРАЙ МАЙСТРОЎ І ТВОРЦАЎ ЗАЗЗЯЎ У ГРОДНЕ!

30.10.2026 г.

У Гродзенскім АМЦНТ адшумела яркае адкрыццё выстаўкі мастакоў і майстроў Іўеўскага раёна!

Святочны настрой прысутным падарыў народны ансамбль песні і музыкі «Чабарок» ДУА «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў» — яго выступленне задало тон усяму мерапрыемству.

Загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына Смірнова распавяла пра самабытную спадчыну рэгіёна, а сапраўдным упрыгожваннем падзеі сталі захапляльныя майстар-класы ад вядомых майстроў:

— Выцінанка — Маргарыты Канцэвіч
— Саломапляценне — Веры Чурэйна
— Традыцыйная лялька і кветкі з кукурузы — творчыя заняткі па вырабе ўнікальных сувеніраў — Юзэфы Старасцінай і Вольгі Чарняк

Госці выставы атрымалі незабыўныя эмоцыі і цудоўную магчымасць дакрануцца да багатай культуры Іўеўшчыны!