21.07.2026 г.
«Ганненскі кірмаш» — брэнд Зэльвы, які бярэ пачатак з
ХVIII стагоддзя, калі ў пасёлку збіраліся гандляры і
рамеснікі з еўрапейскіх краін і Рэчы Паспалітай. На
кірмашы актыўна гандлявалі коньмі. Менавіта таму гэта
хатняя жывёла і стала сімвалам і свята, і гарадскога пасёлка
Зэльва.
«Новае дыханне» знакаміты кірмаш атрымаў у 2001
годзе, а ў 2021-м адсвяткаваў 300-гадовы юбілей.
Традыцыйна на цэнтральнай плошчы разгортваецца
тэатралізаванае дзейства, кульмінацыяй якога з’яўляецца
маштабнае касцюміраванае шэсце.
У цэнтры ўвагі на кірмашы — коні. Кожны жадаючы можа пракаціцца на павозцы або брычцы, павучыцца асновам верхавой язды.
Штогод у рамках свята праходзіць шмат арыгінальных конкурсаў.
Будзе вельмі цікава і весела, праверана на сабе!


























