Гродзеншчына «Пад пакровам купальскай Берагіні»

11.07.2026 г.

На выстаўцы- кірмашы свята «Александрыя збірае сяброў» пляцоўка Гродзенскай вобласці — гэта сапраўдная магія агню, каляровай зямлі і народных традыцый.
Тут няма выпадковых гледачоў-кожны становіцца ўдзельнікам святочнай дзеі:
Жывы агонь: на плошчы разгарнулася інтэрактыўная прэзентацыя купальскіх традыцый Панямоння. Майстры паказваюць, як правільна плесці сапраўдныя купальскія вянкі з папараці і гаючых траў, якія абараняюць ад любой хваробы.
Рамёствы продкаў: Выстаўка-продаж майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва грыміць на ўсю Александрыю.
Тут можна знайсці ўнікальную ляльку-берагіню, выцінанку, саламяныя вырабы, знакамітую поразаўскую кераміку і паясы з сакрэтам.