Гродзеншчына ідзе! Самая яркая дэлегацыя на «Александрыі»!

12.07.2026 г.

На галоўную алею свята выходзіць творчая група Гродзенскай вобласці. Гэта не проста ўдзельнікі парада, гэта сапраўдны жывы сімвал нашага краю-магутны, прыгожы і неверагодна аўтэнтычны.
Лiдчанін з сімвалам года: нясе «Купальскае кола» з лялькай Берагіняй (вышыня 80 см) — галоўны талісман свята.
Купальская Берагіня: дзяўчына ў раскошным касцюме, якія стварылі майстры Маскоўшчыны.
Майстар са Слонімшчыны прадстаўляе берагіню, якую вырабіла сваімі рукамі.
Дуэт кахання-Купаліш і Купалінка: два персанажа ў стылізаваных касцюмах. Лёгкія, рухомыя, яны задаюць рытм ўсім шэсцю.
Двое захавальнікаў гонару: урачыста нясуць сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг нашай роднай Гродзеншчыны.
Гродзенцы зноў даказваюць, што ўмеюць захоўваць традыцыі продкаў з неверагоднай годнасцю і стылем!
Гледзячы на іх, разумееш-свята пачалося па-сапраўднаму!