Майстры Ашмянскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры знаёмяць наведвальнікаў з тэхналогіяй стварэння паясоў.

13.02.2026 г.

Кожны народ мае свой унікальны код, зашыфраваны ў арнаменце вышыўкі, у колеры пояса, кроі кашулі. Гэтыя знакі, якімі карысталіся нашы продкі, былі іх пашпартам, гісторыяй і філасофіяй. Сёння зварот да вытокаў набірае асаблівую папулярнасць.

Майстар цэнтра Марыя Заянчкоўская:

Нашы традыцыі — гэта жывы голас продкаў, які побач з намі праз стагоддзі. Гэта наша сіла і мудрасць. Кожны раз, калі мы губляем цікаваць да традыцыйнай культуры, мы адрываемся ад каранёў, становімся бяднейшымі. Каб быць моцнымі, трэба стаяць на сваёй зямлі, каб стаяць — трэба ведаць яе глыбіню.