«У ПАПЯРОВЫМ КАРАГОДЗЕ СВЯТОЧНЫХ УЗОРАЎ» закружыла навагрудская выцінанка-выбіванка!

25.11.2025 г.

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці ўпрыгожылі папяровыя карункі народнага майстра Наталлі Клімко з Навагрудка, чыя творчасць займае пачэснае месца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка, якая адкрылася ў рамках праекта “Новы год з традыцыямі”, зачароўвае дзіўнай філіграннасцю работ, арыгінальнасцю мастацкіх ідэй і той непаўторнай святочнасцю, якой напярэдадні галоўных зімовых святаў, напаўняецца ўсё навокал.

Трапіць у свет папяровай фантазіі можна да 13 студзеня.
для даведак: 80336558758