ДАЖЫНКІ — 2026

30.09.2026 г.

«Моц зямлі — у прыгажосці і працы»

У г.п. Карэлічы 26 верасня ўсё дыхала восеньскім святам — тут прайшлі абласныя «Дажынкі-2026». «Моц зямлі — моц людзей!» — менавіта пад такой назвай пачалося святочнае шэсце.

Паколькі 2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны, цэнтральнае месца на свяце занялі тыя, чыімі рукамі трымаецца вёска. Побач з традыцыйнымі атрыбутамі — сянкай з збожжам, збанамі з малаком, кошыкамі з бульбай і саламянымі вырабамі — ішлі дзяўчыны ў нацыянальным уборы. Яны неслі не проста рэчы, а сімвалы дабрабыту і плённай працы.

Асобым упрыгожаннем сталі дзяўчаты ў сукенках колеру беларускага сцяга і тыя, што трымалі ў руках залатыя снапы. Але самай кранальнай часткай сталі 17 жанчын, якія прадставілі падворкі сваіх раёнаў «Жаночая прафесія ў сельскай гаспадарцы». Яны даказалі: жанчына на зямлі — гэта не толькі захавальніца традыцый, але і рухавік прагрэсу.

Свята атрымалася цёплым і шчырым. Яно яшчэ раз нагадала, што сапраўдная сіла краіны — у яе людзях, а асаблівая прыгажосць — у жанчынах, якія гэтую зямлю любяць і робяць яе лепшай.