Дзень Беларускага Пісьменства

05.09.2026 г.

Пагаворым з вамі пра элементы, якія прадстаўлены на пляцоўцы Гродзенскай вобласці:
«Традыцыйнае белаузорыстае ткацтва Панямоння» (Лідскі раён)
Беласнежныя рушнікі з філігранным геаметрычным арнаментам — вышэйшая вытанчанасць ткацкага мастацтва. Гэтыя ўзоры немагчыма пераблытаць ні з чым іншым. Сакрэты «белай магіі» нітак раскрые народны майстар Марыя Шылкоўская.
«Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» (Іўеўскі, Астравецкі і Свіслацкі раёны)
Беларуская саломка — гэта наша «жывое золата». Ад традыцыйных абярэгаў да складаных аб’ёмных скульптур і кветкавых кампазіцый. Сваё ювелірнае майстэрства дэманструюць народныя майстры Ірына Смірнова, Юзэфа Старосціна, Алена Малышава і Ірына Фунт.
«Беларускае мастацтва выцінанкі» (Гродзенская вобласць)
Карункавая казка са звычайнай паперы. Філігранныя ўзоры, у якіх зашыфраваны сюжэты народных казак, выявы дрэва жыцця і дзіўных птушак. Гэта мастацтва прадстаўляюць на свяце майстры Аксана Вакуліч, Алена Шчэліна, Маргарыта Канцэвіч і Іна Шпак.

Чакаем вас на пляцоўцы Гродзенскай вобласці!