14.06.2026 г.
Юбілейны XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў самым разгары! Другі дзень свята сустракае гасцей неверагодным багаццем народнай культуры.
Прама зараз на фэстывалі актыўна кіпяць майстар-класы ад лепшых умельцаў Прынямонскага краю! Свае інтэрактыўныя пляцоўкі разгарнулі майстры з Воранава, Іўя, Ліды і Ашмян!
Нашы таленавітыя землякі шчодра дзеляцца сакрэтамі традыцыйных рамёстваў:
— Ствараюць залатыя шэдэўры з саломы;
— Дманструюць тонкае мастацтва вышыўкі і ткацтва;
— Раскрываюць таямніцы апрацоўкі прыродных матэрыялаў.
Каля гродзенскіх падворкаў сабраліся сотні зацікаўленых гледачоў! Кожны жадаючы можа дакрануцца да вытокаў, паспрабаваць сябе ў ролі рамесніка і зрабіць унікальны сувенір на памяць аб гэтым цудоўным дні.
Гонар бярэ за нашых майстроў, якія зберагаюць і папулярызуюць нематэрыяльную спадчыну роднай зямлі!


























