23.07.2026 г.
У год Беларускай жанчыны, у філіяле аг. Лелюкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у рамках раеннага фоточэленджа “Жанчына — творца культуры Іўеўшчыны” адбылася сустрэча-інтэрвью з выдатнай жанчынай аг. Лелюкі, народным майстрам Беларусі, Чурэйна Верай Паўлаўнай.
Вера Паўлаўна, колькі год вы ўжо займаецеся саломапляценнем?
Больш за 30 год. Салома для мяне — гэта аснова жыцця, гэта ўсе.
Памятаеце свой першы выраб?
Канешне. Гэта была шляпа. Зараз мы паміж творчымі сябрамі жартуем: “уся справа ў капелюшы”
Раскажыце пра працэс.
Першай саломы, якую я нарыхтавала, было 5 снапоў, сення гэта каля 100 снапоў за сезон.
Ак нараджаюцца новыя вузоры?
Усе ідзе з галавы і ад сэрца. Калі мне весела — я пляту, калі ў мяне дрэнны настрой — я таксама бяру ў рукі салому.
Увесь час, пакуль ідзе інтэрвью, Вера Паўлаўна пляце зубатку. Яна можа нават не глядзець на салому, рукі самі складаюць вузоры.
Мы ганарымся, што побач з намі жыве такая таленавітая і працавітая жанчына.


























