02.06.2026 г.
Работнікі культуры Іўеўшчыны змянілі звыклы сцэнарый свят і фестываляў на поўнае пагружэнне ў вытокі, зладзіўшы рэканструкцыю вяселля па беларускіх канонах. Замест сучасных вясельных атрыбутаў тут панавала поўная аўтэнтыка: адмысловыя нацыянальныя строі з самабытнай вышыўкай, каляровыя тканыя ручнікі, старадаўнія маляваныя дываны, вышываныя падушкі і абразы, убраныя ў святочныя ручнікі.


























