20.01.2026 г.
14 лютага 2026 года Свіслач зноў сустракае фестываль-конкурс «Мелодыі Гродзеншчыны»!
Што вас чакае?
— 35 інструментальных калектываў з усёй вобласці!
— Маштабныя аркестры і віртуозныя ансамблі.
— Удзельнікі ўсіх узростаў: ад таленавітых дзяцей да прызнаных майстроў.
Сёння «Мелодыі Гродзеншчыны» — гэта ўжо брэнд Свіслачы! Фестываль хутка стаў прэстыжным і папулярным, сабраўшы вакол сябе лепшыя творчыя сілы Гродзеншчыны. Гэта не проста конкурс, а месца, дзе гучыць будучыня нашай музыкі!
Толькі адзін дзень — 14 лютага — вы зможаце пачуць усю палітру музычных жанраў у адным горадзе. Не прапусціце!


























