Казкі і паданні майго краю

27.01.2026 г.

Паважаныя сябры! А ці шмат вы ведаеце легенд і паданняў Гродзеншчыны альбо Беларусi?

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці запрашае да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца ці пачынае знаёміцца з таямніцамі роднай зямлі, на абласную выстаўку-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”.

Мерапрыемства арыентуецца на рознаўзроставыя групы насельніцтва. Калі вы даўно марылі пазнаць містычную Гродзеншчыну, прапануем даслаць заяўку на ўдзел!
Прыём заявак ажыццяўляецца да 29 сакавіка 2026 года на электронны адрас info@gromc.by
Даведкі па тэлефонах: 8 (0152) 62-37-91, 62-37-92.

Азнаёміцца з інструкцыяй конкурсу можна па спасылцы:
https://gromc.by/wp-content/uploads/2026/01/pdf24_merged-1.pdf